Як праходзяць сустрэчы

Нэтворкінг (Networking) - гэта стварэнне вакол сябе сеткі сацыяльных сувязяў і кантактаў.

Мы збіраемся у пэўны час ў адным месцы, каб арганізавана перазнаёміцца. Ёсць чатыры туры. Кожны тур вы размаўляеце з двума ці трыма новымі людзьмі. Каб было пра што пагаварыць, вы атрымоўваеце па тры цікавыя пытанні і адказваеце на іх па чарзе. Адзін з вас сочыць за часам. Паралельна вы пішыце адзін аднаму ананімныя цыдулкі з фідбэкам і і кампліментамі, якія пакідаеце у паштовую скрынку на сваім стале. У канцы сустрэчы скрынкі ўскрываюцца і вы атрымоўваеце сваю пошту.

Тыповы план сустрэчы

  1. Падрыхтоўка: лепім на сябе сцікеры з імёнам і ролямі, дзелімся на мікрагрупы па 3-4 чалавекі - 15 хв.
  2. Першы раунд: пытанні на знаёмства, дзе вы будзеце каментаваць свае сцікеры. Паралельна пішым ананімныя цыдулькі (запіскі) адзін аднаму ў пошту. - 15 хв.
  3. Ратацыя і 2 пытанні. Паралельна пішым ананімныя цыдулькі адзін аднаму ў пошту. - 15 хв.
  4. ☕️ Кава-пауза і вольная камунікацыя.
  5. Ратацыя і 2 пытанні. Паралельна пішым ананімныя цыдулькі адзін аднаму ў пошту. - 15 хв.
  6. 📮 Гульня і разбор пошты - 15 хв.

Што чакае на сустрэчах клуба

🗣 Камунікацыя на асабістыя тэмы ў вузкім коле суразмоўцаў (2-4 чалавекі). Будуць пытанні кшталту “Ці могуць мужчыны і жанчыны быць сябрамі?”, “Якая была апошняя рэч, якую вы набылі для некага іншага? Чаму вы яе купілі?”, “Калі б вы даведаліся, што ў вас застаўся адзін дзень жыцця, якія тры рэчы вы б захацелі зрабіць?”

⌛️ Разнастайныя суразмоўцы дзякуючы некалькім ратацыям (праз пэўны час малыя групы фармуюцца наноў). Так вы не засумуеце і пазнаёміцеся з большай колькасцю людзей.

❤️ Зваротная сувязь у выглядзе ананімных цыдулак (запісак) ад вашых суразмоўцаў пра тое, як яны успрынялі вас і інш. На кожным стале будуць стаяць паштовыя скрыні для гэтага ;)

Клубень - гэта….

Пляцоўка знаёмстваў

Галоўная мэта клуба: стварэнне новых сацыяльных сувязяў і даверу паміж беларускамі, а таксама умацаванне існых кантактаў. Мы вырашаем праблему атамізацыі беларускага грамадства і асіміляцыі/растварэння беларускай дыяспары.

Не школа беларускай мовы

Важна памятаць, што мы не суполка вывучэння беларускай мовы, таму мы робім практыкаванняў, не даем граматыкі і лексікі, а таксама не выпраўляем удзельнікаў, калі яны дапускаюць памылкі. Мы не хочам ствараць атмасферу школы альбо курсаў. Для гэтага ёсць іншыя ініцыятывы і мы пазітыўна ставімся да іх.

Пляцоўка для будавання суполак

Мы тэстуем розныя метады стварэння гарызатальных суполак і абіраем тыя, што дазваляюць ствараць суполкі хутка і якасна. Такія суполкі сама-падтрымоўваюцца і развіваюцца далей, нават калі клуб ў гэтым месцы спыніць сваю дзейнасць.

Што ўдзельнікі лічаць самым карысным/цікавым у сустрэчах?